Аб'яўлены конкурс для магістрантаў і аспірантаў для ўдзелу ў праграме «Erasmus +» на 2019/2020 навучальны год у Універсітэт Палацкага (Аламоуц, Чэхія), в 2019/2020 учебном году (вясенні семестр).
Даступна 2 мабільнасці працягласцю 3 месяцы для магістрантаў і аспірантаў ГрДУ ім. Я. Купалы. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.
Падпісаную заяўку і пакет дакументаў неабходна прадаставіць у аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці, а таксама даслаць на erasmus@grsu.by да 13 верасня 2019 года.
Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 317а, тэл. 73-19-54.