Праект “Зялёны” ўніверсітэт” рэалізуецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце з 2021 года.
Мэта праекта - развіццё ў студэнцкай моладзі ўстойлівых матывацыйна-каштоўнасных арыентацый па прасоўванні ідэй усвядомленага спажывання рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Задачы праекта:
- прапаганда аховы навакольнага асяроддзя і вырашэнне глабальных экалагічных праблем;
- фарміраванне ў студэнцкай моладзі ўяўлення аб усвядомленым спажыванні рэсурсаў;
- уцягванне студэнцкай моладзі ў актыўную валанцёрскую дзейнасць;
- стымуляванне праектнай дзейнасці;
- стварэнне ўмоў для сумеснай дзейнасці, абмену вопытам сярод студэнцкай моладзі ўніверсітэта;
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да экалагічных праблем, папулярызацыя клопату аб навакольным свеце, які садзейнічае ўстойліваму развіццю краіны.
Формы рэалізацыі праекта:
- правядзенне майстар-класаў, трэнінгаў па прапагандзе экалагічных ініцыятыў;
- арганізацыя масавых тэматычных мерапрыемстваў;
- арганізацыя і правядзенне дабрачынных акцый, канцэртаў, флэш-мобаў, накіраваных на больш свядомае спажыванне рэсурсаў і ахову прыроды;
- інфармацыйна-асветніцкая работа: правядзенне тэматычных лекцый, экскурсій, круглых сталоў, куратарскіх гадзін, кансультацый са спецыялістамі, распрацоўка інфармацыйных брашур, буклетаў.
Агульную каардынацыю праекта ажыццяўляе аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю - тэл. 39 72 09