Школа прававога выхавання, створаная пры сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе Цэнтра аховы здароўя ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" на грамадскіх пачатках, функцыянуе ў перыяд са студзеня 2017 года па снежань 2020 года. У працы Школы прававога выхавання ўдзельнічаюць студэнты ўніверсітэта.
Мэтай дзейнасці Школы прававога выхавання з'яўляецца стварэнне эфектыўнага выхаваўчага асяроддзя для фарміравання прававой культуры студэнтаў як часткі агульначалавечай культуры і папярэджанне правапарушэнняў, парушэнняў Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэта і Правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах універсітэта сярод студэнцкай моладзі.
Кіраўнік Школы прававога выхавання - педагог сацыяльны 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Цэнтра аховы здароўя Грынцэвіч Святлана Юр'еўна, тэл. 73 19 09.
25.04.2018 адбылася прафілактычная акцыя "Стоп гвалту!"
Арганізатарамі акцыяў выступіла сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба Цэнтра аховы здароўя. Спецыялісты службы, прафесарска-выкладчыцкі склад сумесна з валанцёрамі ўніверсітэта правялі на факультэтах прафілактычную акцыю ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Дом без гвалту!».
Акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню прававой інфармаванасці навучэнцаў, а таксама аб магчымых формах аказання дапамогі людзям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі з каардынатамі «тэлефона даверу», экстранай псіхалагічнай дапамогі, «гарачай лініі», а таксама заклікалі не здзяйсняць гвалту, не мірыцца з гвалтам і не шукаць апраўданняў для тых, хто яго здзяйсняе.
Памятайце: свет без гвалту пачынаецца ў вашым доме! Зробім яго бяспечным разам!
Буклет "Гвалт у сям'і"