Цырымонія ўзнагароджання найлепшых валанцёраў прайшла ў Мінску.
Учора, 4 снежня, у ГЦ «Сталіца» ў Мінску, напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра адбылося Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года - Добрае сэрца».
У ходзе ўрачыстай цырымоніі падзякай Першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» за самаадданую работу і асабісты ўклад у арганізацыю, і правядзенне II гульняў краін СНД быў адзначаны студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ягор Бухгароўскі.
У ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць валанцёрскія атрады, у якіх больш за 800 чалавек. Усе актывісты аб'яднаны ў вялікі Валанцёрскі цэнтр, які працуе па самых розных кірунках і прымае ўдзел у праектах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Валанцёрскі рух - гэта важны складнік грамадскага жыцця моладзі, які спрыяе развіццю розных навыкаў, якія спатрэбяцца ў будучыні!
![photo 5438552856421584183 y](/images/gallery/2023/12/05_volontergoda/photo_5438552856421584183_y.jpg)