Заяўкі на навучанне ва ўніверсітэтах Іспаніі, Венгрыі і Польшчы ў наступным навучальным годзе прымаюцца да 5 красавіка.
8 мабільнасцяў на навучанне для Беларусі прапануе Вальядолідзкі ўніверсітэт у Іспаніі, а таксама па адной мабільнасці - Печскі Універсітэт у Венгрыі і Педагагічны Універсітэт імя Камісіі Народнай Адукацыі ў Кракаве ў Польшчы. Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці па спасылцы або ўдакладніць, патэлефанаваўшы па нумары 72-10-57.
Падпісанную заяўку і пакет дакументаў неабходна прадаставіць у аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшкі, 22 аўд. 104а, а таксама выслаць на электронную пошту erasmus@grsu.by.