«Саратаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Гагарына Ю.А.» запрашае прыняць удзел у міжнародным конкурсе творчых мастацкіх работ "Сузор'е Гагарына" ў рамках VII Міжнароднага Гагарынскага фестывалю.
Намінацыі конкурсу:
жывапіс
графіка
камбінаваная тэхніка
дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
мадэляванне, макетаванне (папера, кардон, кераміка, метал, шкло, дрэва, пластык, пластылін)
Тэрмін прыёму конкурсных работ з 1 сакавіка да 25 сакавіка (уключна).
З палажэннем аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы.