Студэнты спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Купалаўскага ўніверсітэта прадэманстравалі свае таленты і веды на IV міжнародным конкурсе творчых работ на нямецкай мове «TraditioneninDeutschland: DeutscheWinterfeste», які прайшоў на базе Новасібірскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Удзельнікі мерапрыемства прэзентавалі свае работы, прысвечаныя традыцыйным нямецкім зімовым святам, і праявілі высокі ўзровень ведаў мовы і культуры Германіі.