Студэнты педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы правялі традыцыйную акцыю «Далучайся!». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Алена Мікалаеўна Лапкоўская і выкладчык кафедры Марына Іосіфаўна Лойка.
У гэтым годзе акцыю правялі пад дэвізам «Маё першае слова - РАДЗІМА. А якім будзе тваё першае слова на роднай мове?». У фае вучэбнага корпуса па вул. Захарава, 32 студэнты прачыталі вершы і выканалі песні на беларускай мове. Удзельнікі акцыі сустракалі віншаваннямі усіх, хто прыйшоў у корпус, прапаноўвалі гасцям напісаць любімае слова на беларускай мове і прымацаваць яго на плакат.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.