У лютым 2016 года замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы ў суправаджэнні выкладчыкаў кафедры рускай мовы як замежнай і лінгвістычных дысцыплін пабывалі на тэлерадыёкампаніі «Гродна».
Экскурсію для гасцей правяла гродзенская тэлевядучая, выпускніца купалаўскай ВНУ Ганна Шыкуць. Дзяўчына паказала навучэнцам калекцыю старых тэлевізараў і кінастужку з запісам праграм ХХ стагоддзя, правяла па студыях тэлерадыёкампаніі, дзе праходзіць здымка праектаў, і запрасіла замежнікаў у кабінет рэжысёра тэлепраграм.
На «Радыё Гродна» замежныя навучэнцы пазнаёміліся з вядучымі праграм. Экскурсант Массамба Бассахоўла Дзюк з Конга выйшаў у прамы эфір радыёперадачы і перадаў «прывітанне» і найлепшыя пажаданні слухачам горада Гродна і рэгіёна.
У канцы сустрэчы дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі і замежныя слухачы факультэта далі інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».
З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.