У апошні дзень лютага на юрыдычным факультэце прайшоў інтэлектуальны турнір «Універсітэт: учора, сёння, заўтра», прымеркаваны да Дня нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 19 каманд студэнтаў.
Турнір праходзіў у тры этапы. У першым туры ўдзельнікі пісьмова адказвалі на пытанні. На абдумванне кожнага давалася адна хвіліна. Па выніках першага этапу ў другі тур прайшлі 12 каманд. У другім і трэцім турах каманды вусна адказвалі на пытанні экспертаў на працягу 30 секунд.
Па выніках трох этапаў турніру і фінальнага спаборніцтва пераможцамі сталі студэнты 1 курса Аляксандр Салдлаценка, Аляксей Садкоўскі і Яўгеній Янулевич (куратар - Алена Мікалаеўна Дуля).
Другое месца занялі студэнткі 2 курса Юлія Арлоўская, Ганна Рамашэўская і Валерыя Шот (куратор – Ігар Аляксаднравіч Лейчонак).
Трэцяе месца ў каманды студэнтаў 1 курса: Наталлі Паўлавай, Паўла Кузьмічова і Георгія Малышка (куратор – Валерый Юр'евіч Краеўскі).
Пераможцы і прызёры турніра атрымалі дыпломы і прызы ад прафкама студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта.
З уісім навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.