Замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і беларускія студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі творчую майстэрню па вырабу сувеніраў ручной работы ў тэхніцы кававай цацкі. Майстар-клас правяла старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу факультэта эканомікі і кіравання Ларыса Леанідаўна Скварцова.
Ларыса Леанідаўна расказала пра сябе і адзначыла, што са студэнцкіх часоў займаецца пашывам лялек, пацешных звяроў і птушак, якіх потым дорыць сваім сябрам і знаёмым.
На майстар-класе ўсе замежныя слухачы ўключыліся ў працэс пашыву цацак і сваімі рукамі зрабілі ўнікальны сувенір. Некаторыя прызналіся, што ўпершыню трымалі ў руках іголку з ніткай, таму сфатаграфаваліся, каб паказаць творчы працэс дома бацькам і знаёмым.
На памяць аб сустрэчы Ларыса Леанідаўна падарыла найбольш актыўным удзельнікам майстар-класа цацкі з сваёй калекцыі.
З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.