У г. Масква прайшлі Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы навукі і адукацыі» і XXVIII Міжнародная выстава-прэзентацыя вучэбна-метадычных выданняў у Расійскай Акадэміі Прыродазнаўства.
У навуковых мерапрыемствах прынялі ўдзел звыш 230 вучоных ВНУ, навукова-даследчых інстытутаў і арганізацый з Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Бірмы, Украіны, Беларусі, Азербайджана, Грузіі. Сярод удзельнікаў - дэкан педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Якаўлеўна Кострыца і выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Алена Віктараўна Бэкман, якія выступілі з дакладам «Эўрыстычны падыход да развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі студэнтаў-замежнікаў».
У рамках навуковай канферэнцыі праходзіла ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод і прысваенне ганаровых званняў. Дэкан педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Святлана Якаўлеўна Кострыца ўдастоена звання «Заслужаны работнік навукі і адукацыі».
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.