Удзел у працы аўтарскіх курсаў прынялі 18 настаўнікаў матэматыкі са школ і гімназій Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці і 17 педагогаў са школ і гімназій Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Аўтар метадычных дапаможнікаў па падрыхтоўцы школьнікаў да алімпіяд па матэматыцы, член журы абласной алімпіяды школьнікаў па матэматыцы, загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Аляксандраўна Карлюкова распавяла настаўнікам пра нестандартныя падыходы да вырашэння задач па матэматыцы і пазнаёміла з аўтарскай методыкай выкладання тэм «Задачы спецыфічнай тэматыкі на факультатывах па падрыхтоўцы да алімпіяд». Таксама І.А. Карлюкова разам з удзельнікамі курсаў разгледзела праблемныя моманты ў выкладанні тэмы «Лагічныя задачы на факультатывах па падрыхтоўцы да алімпіяд».
У канцы аўтарскіх курсаў слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні па праграме, адзначылі актуальнасць прадстаўленых тэм і выказалі зацікаўленасць у правядзенні рэгулярных сустрэч з настаўнікамі матэматыкі Беларусі.
З усімі навінамі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.