Міжнародны семінар «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: сацыякультурная функцыя» адбыўся на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. У сустрэчы прынялі ўдзел выкладчыкі факультэта, настаўнікі школ г. Гродна, а таксама гродзенскія пісьменнікі.
Мерапрыемствы семінара адкрыў круглы стол «Літаратурная крытыка на сучасным этапе: задачы, функцыі, адказнасць».
Затым расійскі аглядальнік часопіса «Новы свет» (г. Масква), эсэіст і празаік Сяргей Паўлавіч Кастырка правёў лекцыю «Сучасная руская літаратура: напрамкі, тэндэнцыі развіцця, новыя імёны». Доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Сцяпанаўна Скарапанава распавяла пра рускамоўную літаратуру Беларусі.
У рамках семінара адбыўся майстар-клас «Чытаем, ацэньваем, абмяркоўваем».
Завяршылася сустрэча святам паэзіі «Галасы пакаленняў» з удзелам паэтаў Гродзеншчыны.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.