Каля 120 юных спартсменаў з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці 5 сакавіка 2016 года наведалі Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пра гісторыю ўніверсітэта і традыцыі факультэта, а таксама аб умовах паступлення і перспектывах навучання ў купалаўскай ВНУ абітурыентам распавёў дэкан Андрэй Іосіфавіч Навойчык.
З арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага і трэніровачнага працэсаў у нашым універсітэце школьнікаў пазнаёмілі загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Станіслаў Кузьміч Гарадзілін і лідар студэнцкага самакіравання Іван Бялеўскі.
Напрыканцы мерапрыемства старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Вольга Віктараўна Паўлюць правяла майстар-клас па футболе з выкарыстаннем электроннага падручніка, распрацаванага спецыялістамі факультэта. Намеснікі дэкана Валерый Канстанцінавіч Сухецкі і Віталі Ігаравіч Тарасаў правялі віктарыну «ФФК - наш выбар!»
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.