Рэдактар газеты «Гродзенскі ўніверсітэт» Ірына Міхайлаўна Герасімовіч і студэнты спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прынялі ўдзел у працы VII Міжнароднага семінара-практыкума «Зімовая школа студэнцкай журналістыкі».
Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Брыганціна» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прымаў маладых журналістаў з 36 ВНУ з 4 па 6 сакавіка 2016 года. На Міжнародны семінар-практыкум прыехалі амаль 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Германіі, Славакіі. Былі сфарміраваныя 8 каманд з назвамі найбуйнейшых СМІ: «СБ.Беларусь сегодня»,«ВВС. Руская служба»,«Еўраньюс»,« CNN»,«Lenta.ru»,«Комсомольская правда»,«Аль-Джазіра»,«Fox News». Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы - студэнты 3 скурса спецыяльнасці «Журналістыка» Таццяна Лауш і Яўгеній Сідар і рэдактар газеты «Гродзенскі ўніверсітэт» Ірына Міхайлаўна Герасімовіч - увайшлі ў склад каманды «CNN».
Гасцямі міжнароднага семінара-практыкума сталі Віктар Іванавіч Іўчанкаў, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, Вадзім Францавіч Гігін, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, сакратар ГА «Беларускі саюз журналістаў» і іншыя майстры слова.
Праца «Зімовай школы студэнцкай журналістыкі» пачалася з выставы студэнцкіх газет. Газета «Паралелі», якую студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтавалі пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры журналістыкі Ірыны Аляксандраўны Герасімчык да 75-годдзя Вялікай Перамогі, была адзначана дыпломам II Ступені.
Наступны дзень запомніўся ўдзельнікам брыфінгам з Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Анатольевічам Жураўковым і першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Уладзіміравічам Луцкім. На сустрэчы ўдзельнікі семінара змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні.
На працягу двух дзён удзельнікі школы наведалі адукацыйныя секцыі: «Дызайн газеты», «Студэнцкія СМІ ў Інтэрнэце», «Эфектыўная фатаграфія: сакрэты эксперта» і іншыя. Увечары другога дня прайшла ролевая гульня «Журналісцкае расследаванне».
У апошні дзень працы семінара-практыкума каманды прэзентавалі навучальныя газеты, якія падрыхтавалі на працягу папярэдніх двух дзён. Пераможцам конкурсу стала каманда «CNN», у складзе якой працавалі купалаўцы: Ірына Герасімовіч вярстаўся газету «NewsRoom», Таццяна Лауш выступіла ў якасці карэспандэнта, Яўгеній Сідар зрабіў ролік-візітоўку каманды.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.