Клуб маладой сям'і 5 сакавіка 2016 года арганізаваў сустрэчу са студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы. Удзельнікі сабраліся, каб абмеркаваць адносіны паміж мужчынам і жанчынай.
Студэнты разам з педагогам-псіхолагам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Аксанай Юр'еўна Карчакоўскай разгледзелі этапы збліжэння паміж мужчынам і жанчынай, працэс фарміравання адносін і адзначылі, чым адрозніваюцца т.зв. «здаровыя» адносіны ад «залежных».
Адкрыццём для студэнтаў стала, што вельмі важна пакідаць месца ў сваім сэрцы для любові да самога сябе.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.