Упершыню Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня арганізаваў і правёў Міжнародную алімпіяду па матэматыцы CalculusWorldCup. У турніры прынялі ўдзел больш за 50 тысяч студэнтаў з 500 універсітэтаў свету. Сярод удзельнікаў каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, якая прадстаўляла на спаборніцтвах родную ВНУ і краіну адначасова.
У склад каманды купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі Яўгеній Дземідовіч, Уладзіслаў Лапін, Аляксей Палянскі і Канстанцін Млынарчык. Хлопцы на працягу тыдня ў рэжыме онлайн выконвалі заданні рознага ўзроўню складанасці.
Каманда студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі заняла 18 месца ў сусветным рэйтынгу (6-ае месца ў міжнародным спісе, у якім не ўлічваліся вынікі каманд з Кітая). Таксама ў рэйтынгу ВНУ, якія прадстаўлялі каманды, купалаўскі ўніверсітэт заняў 12 месца.
Па выніках турніру хлопцы атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.
Варта адзначыць, што супернікамі купалаўцаў на алімпіядзе былі прадстаўнікі ўніверсітэта з Оксфарда, а таксама студэнты вядучых ВНУ ЗША, Кітая, Расіі, Украіны і Грузіі.