На базе юрыдычнага факультэта БДУ прайшла Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда пад эгідай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У гэтым годзе ў дыстанцыйным туры алімпіяды прынялі ўдзел 19 каманд і 156 індывідуальных удзельнікаў ВНУ Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку па спецыяльнасцях юрыдычнага профілю. Удзельнікамі вочнага этапу, які адбыўся 4-5 сакавіка 2016 года, сталі 52 студэнта. Сярод іх прадстаўнікі юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Удзельнікам алімпіяды неабходна было не толькі прадэманстраваць веданне тэарэтычных прававых аспектаў, але і ўразіць журы сваім аратарскім майстэрствам, уменнем хутка арыентавацца ў сітуацыі, адказваючы на складаныя і неадназначныя пытанні экспертаў.
Па выніках завочнага тура фіналістамі алімпіяды сталі 20 удзельнікаў. У заключным туры юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі дзве каманды.
Так, каманда юрыдычнага факультэта ў складзе студэнтак Іны Міхалькевіч, Вольгі Назаравай, Валерыі Баклага, Веранікі Мядзведник і Кацярыны Жаўняровіч па выніках алімпіяды заняла трэцяе месца і ўзнагароджана спецыяльным прызам у конкурсе, які праводзіўся пад эгідай Эканамічнага суда Садружнасці Незалежных дзяржаў, за працу «Міждзяржаўнае правасуддзе у постсавецкіх інтэграцыйных утварэннях: шляхі ўдасканалення».
Каманда, у склад якой увайшлі студэнтка Маргарыта Васько і Вікторыя Холадава, а таксама магістрант Барыс Балахонаў, адзначана дыпломам удзельніка.
Студэнтка 3 курса Вікторыя Холадава ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а пасля заахвоцілі сертыфікатам на ўдзел у Мінскім юрыдычным форуме за нестандартны падыход да вырашэння юрыдычных задач і імкненне да павышэння ўзроўню майстэрства.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.