Аркестр рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спецыяльнага музычнага інструмента Ганны Уладзіміраўны Зайцавай прыняў удзел у адборачным туры абласнога агляду-конкурсу калектываў інструментальнага жанру. Конкурс праводзіўся 11 сакавіка 2016 года ў Цэнтры культуры г. Гродна.
Увазе журы купалаўцы прадставілі канцэртную праграму, у якую ўвайшлі такія творы як «Каліна чырвоная» (В. Сямёнаў), «Калі танчаць ўсё» (Е. Дзярбенка, саліст Аляксандр Клімец), «Загавор» (І. Лучанок, Я. Еўтушэнка, саліст Андрэй Аніська), «Лезгінка» (А. Хачатуран).
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.