У рамках Дзён навукі і творчасці на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы кафедра натуральна навуковых і лінгвістычных дысцыплін правяла літаратурна-мастацкую вечарыну «Творца ў часе і па-за часам», прысвечаную 120-годдзю з Дня нараджэння Кандрата Крапівы.
На вечарыну былі запрошаны настаўнікі і вучні пачатковых класаў СШ № 32 г. Гродна і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Пётр Іванавіч Маляўка. Таксама сустрэчу наведалі старшыня ПСО «Белая Русь», метадыст 2 катэгорыі аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ Сяргей Алегавіч Іваноў і выканаўца абавязкаў аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння і ідэалагічнай работы выхаваўчай УВРзМ Вераніка Іосіфаўна Кузьміч.
Вядучыя літаратурна-мастацкага вечара пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Кандрата Крапівы, распавялі пра некаторыя цікавыя выпадкі з жыцця пісьменніка.
Працягнулася сустрэча яркай канцэртнай праграмай. Харэаграфічны калектыў «Фантазёры» СШ № 32 г. Гродна (кіраўнік - Наталля Мікалаеўна Астапчык) выканаў танец «Васілёчкі» і «Чаму ж не скакаць?». Студэнты тэатральнага калектыву педагагічнага факультэта «Летуценнік» інсцэніравалі вядомыя байкі Кандрата Крапівы «Дзед і баба», «Шляхі ды ісціны» і «Дыпламаваны баран», а таксама выканалі прыпеўкі на ваенную тэматыку.
У канцы вечара загадчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ірына Мікалаеўна Кавінкіна ўручыла сертыфікаты і памятныя прызы пераможцам конкурсу сярод школьнікаў «Шануйце родную мову».
Арганізатарамі сустрэчы выступілі Ганна Уладзіміраўна Крофт, Алена Мікалаеўна Лапкоўская, Алена Канстанцінаўна Гачко і Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.