На інжынерна-будаўнічым факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
Гасцей павітала дэкан, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ала Рычардаўна Волік, якая расказала школьнікам і іх бацькам пра вучобу на факультэце, пра парадак прыёму на першы курс, уступныя іспыты і прахадныя балы.
Таксама перад гасцямі выступілі намеснік дэкана па прафарыентацыі і рабоце з таленавітай моладдзю, старшы выкладчык кафедры тэхнічнай механікі Эдуард Георгіевіч Гнядэк, загадчык кафедры будаўнічай вытворчасці кандыдат тэхнічных навук Дзмітрый Іосіфавіч Сафончык, загадчык кафедры тэхнічнай механікі кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Эдуард Уладзіміравіч Мусафіраў і загадчык кафедры кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Галіна Яраславаўна Мусафірава.
Студэнты распавялі будучым абітурыентам аб асноўных факультэцкіх мерапрыемствах і прадэманстравалі навучальныя лабараторыі, дзе школьнікі мелі магчымасць паглядзець у тэадаліт і пазнаёміцца з праграмай «AutoCAD».
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.