У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» загадчык кафедры прававога рэгулявання эканомікі і фінансаў, доктар юрыдычных навук, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Алена Вадзімаўна Чэрнікава з 16 па 18 сакавіка 2016 года наведала юрыдычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Алена Вадзімаўна прачытала лекцыі і правяла практычныя заняткі па дысцыплінах «Фінансавае права» і «Падатковае права» для студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання па спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Эканамічнае права». Акрамя таго, прафесар правяла практычны занятак па дысцыпліне «Фінансава-прававое забеспячэнне публічнай улады» для магістрантаў 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Прававое забеспячэнне публічнай улады».
Студэнты пазнаёміліся з дактрынай фінансавага права, абгрунтаванасцю прадмета і метадам прававога рэгулявання з пункту гледжання расійскай фінансавай навукі, правялі аналіз сістэмы фінансавага права Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Лектар акцэнтавала ўвагу на актыўным развіцці фінансава-прававых нормаў у дзвюх дзяржавах і распавяла аб праблемах прымянення норм падатковага права адносна парадку вырашэння падатковых спрэчак.
У рамках лекцый па падатковаму праву Алена Вадзімаўна пазнаёміла студэнтаў з сістэмай падаткаў Расійскай Федэрацыі і прадставіла аналіз эфектыўнасці падатковага заканадаўства ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь. Асобна прафесар разгледзела магчымыя віды пакаранняў за парушэнне фінансавай дысцыпліны, а таксама прааналізавала пералік дзеянняў, якія парушаюць фінансавую дысцыпліну ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.