Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы 19 сакавіка 2016 года наведалі старшакласнікі з Гродзенскай, Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцей.
Для дзяцей і іх бацькоў студэнты арганізавалі бяспройгрышную латарэю, правялі аглядную экскурсію па навучальнаму корпусу факультэта, пазнаёмілі з матэрыяламі выставачных экспазіцый «Археалогія», «Этнаграфія» і прадэманстравалі відэаролікі аб жыцці студэнтаў-купалаўцаў.
Дэкан Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын распавёў будучым абітурыентам пра структуру, традыцыі факультэта і перспектывы навучання ў купалаўскай ВНУ. Перад школьнікамі выступілі загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Сяргей Уладзіміравіч Данскіх, загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Алена Вітальеўна Гулевіч, загадчык кафедры славянскай і ўсеагульнай гісторыі Майя Уладзіміраўна Марцён і загадчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін Наталля Уладзіміраўна Казлоўская. З прыярытэтнымі напрамкамі вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці факультэта гасцей мерапрыемства пазнаёміла намеснік дэкана Ганна Станіславаўна Касяноўская.
Акрамя таго, для будучых абітурыентаў былі арганізаваны канцэртная праграма і майстар-класы па спецыяльнасцях, на якія ў 2016 годзе факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ажыццяўляе набор. Мадэратары пляцовак адказалі на пытанні, якія цікавяць будучых студэнтаў: купалаўцы і выкладчыкі факультэта распавялі пра прахадныя балы, навучальныя планы і іх спецыфіку, перспектывы працаўладкавання і праходжанне практык, сацыяльную падтрымку моладзі, магчымасці атрымання імянных, персанальных стыпендый, праграмы акадэмічнай мабільнасці і стажыроўкі за мяжой.
Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» (завочная скарочаная) і «Журналістыка» атрымалі індывідуальныя кансультацыі па вусных уступных іспытах.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.