У Магілёве 17-19 сакавіка 2016 году праходзіў ХХIII Міжнародны кубак па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Савецкага Саюза героя Андрэя Мельнікава.
Турнір праводзіўся ў рамках адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў і юніёрак. Спаборніцтвы сабралі дзюдаістаў з усіх абласцей Беларусі, сярод спартсменаў - студэнты і курсанты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Таксама ў спаборніцтвах прынялі ўдзел дзюдаісты з Расіі і Украіны.
Удзельнікі змагаліся за ўзнагароды турніру ў васьмі вагавых катэгорыях.
Па выніках спаборніцтваў курсант 2 курса Аляксей Ажэль заняў трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 81 кг.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.