У інтэрнаце № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы 24 сакавіка 2016 года прайшоў агляд-конкурс на лепшы пакой «Наш дом». Яго ўдзельнікамі сталі студэнты, якія пражываюць у тых пакоях, якія на працягу навучальнага года былі названыя ўзорнымі.
У ходзе конкурсу студэнты ў арыгінальнай форме прадстаўлялі кожны пакой кампетэнтнаму журы. У склад экспертнай камісіі ўвайшлі члены Каардынацыйнага студэнцкага савета, выхавальнікі і адміністрацыя інтэрната.
У намінацыі «Лепшы пакой інтэрната» стаў пакой № 88, у якой пражываюць студэнткі факультэта мастацтваў і дызайну Соф'я Адамчук і Вераніка Зелянюк і філалагічнага факультэта Вольга Адвалоткіна і Юлія Варановіч.
Пераможцамі ў намінацыі «Лепшы пакой паверха» сталі пакоі № 155, № 46, № 106, № 88.
Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі студэнцкага гарадка, а пераможцы атрымалі прызы ад прафкама студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і ПА ГА «БРСМ».