Студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі - будучыя праграмісты і IT-адмыслоўцы - пабывалі з экскурсіяй у бізнес-інкубатары і каворкінгу Парку высокіх тэхналогій, а таксама наведалі «Баль робатаў 2.0».
Намеснік начальніка аддзела маркетынгу і развіцця адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій Крысціна Мікалаеўна Юрусава пазнаёміла хлопцаў і дзяўчат з інавацыйным ІТ-асяроддзем. Затым студэнты пагутарылі з дырэктарам бізнес-інкубатара Валерыем Вільямавічам Цапкала, які распавёў аб магчымасцях практычнай падтрымкі новых стратап-кампаній.
Наступным пунктам экскурсіі стаў «Баль робатаў 2.0». Студэнты правялі час у кампаніі прылад, створаных па прынцыпе жывога арганізма, убачылі танцавальнае шоу робатаў і абмеркавалі асновы праграмірвання робататэхнікі. У канцы экскурсіі купалаўцы наведалі майстэрню па вырабе робатаў з кардона.
З усімі навінамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі можна азнаёміцца тут.