Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Грамадазнаўства», «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі» ацанілі ўзровень падрыхтоўкі школьнікаў Беларусі.
Дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Рыма Мікалаеўна Ключко і дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Сняжана Здзіславаўна Семярнік выступілі членамі журы па прадмеце «Грамадазнаўства». Дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віталій Рыгоравіч Карнялюк увайшоў у склад журы па прадмеце «Сусветная гісторыя і гісторыя Беларусі».
Выкладчыкі заняліся экспертнай праверкай і ацэнкай выкананых школьнікамі заданняў.
Адказная праца прадстаўнікоў журы ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была адзначана членамі рэспубліканскага журы, а таксама прадстаўнікамі Міністэрства Рэспублікі Беларусь.
З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.