Тэматычную лекцыю «Здароўезберагальныя тэхналогіі і прафілактыка здароўеразбуральных паводзін моладзі» для купалаўцаў 29 сакавіка 2016 года правялі дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук Наталля Віктараўна Пац і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Студэнтам нашай ВНУ распавялі пра шкоду кальяна і наркатычных сумесяў і ў чарговы раз нагадалі пра негатыўны ўплыў псіхатропных рэчываў на малады арганізм.
У канцы сустрэчы купалаўцы адзначылі, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - за здаровы лад жыцця.