Школа лідарства факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла новых удзельнікаў. Імі сталі студэнты малодшых курсаў, якія выказалі жаданне развіць свой лідарскі патэнцыял.
Як распавяла каардынатар праекта - старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу, магістр псіхалагічных навук, сертыфікаваны бізнес-трэнер Ларыса Леанідаўна Скварцова, Школа лідарства дазволіць студэнтам развіць навыкі, якія спатрэбяцца ў прасоўванні па кар'ернай лесвіцы. «Такія навыкі складана атрымаць у традыцыйным навучальным працэсе. Гэта і працэдурнае лідарства, камандаутварэнне, таймменеджмент, эфектыўнае прыняцце рашэнняў, стварэнне ідэй, самаменеджмент і самаматывацыя, вядзенне перамоваў», - адзначыла Ларыса Леанідаўна.
Удзел у Школе лідарства дапаможа студэнтам лепш разабрацца ў сабе, акрэсліць шляхі індывідуальнага прафесійнага росту і развіцця, паспрабаваць розныя віды работ, каб вызначыць свае экспертныя зоны. «Школа лідэрства ФЭК - гэта выдатная магчымасць быць запатрабаваным на факультэце, напоўніць студэнцкае жыццё цікавымі падзеямі, новымі знаёмствамі і ўражаннямі, і, у той жа час, прыносіць карысць людзям», - лічаць студэнты факультэта.
Праца школы накіравана на актывізацыю ўнутраных рэсурсаў і нарошчванне асобаснага патэнцыялу ўдзельнікаў, развіццё навыкаў групавога ўзаемадзеяння, усведамленне каштоўнасцяў лідарства і навучанне эфектыўнаму менеджменту ў падрыхтоўцы студэнцкіх праектаў. Яе дзверы адчыненыя для ўсіх студэнтаў ВНУ.
З усімі навінамі факультэта эканомікі і кіравання можна азнаёміцца тут.