Для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці «Алігафрэнапедагогіка» БДПУ імя Максіма Танка і ГрДУ імя Янкі Купалы з 28 сакавіка па 1 красавіка 2016 году былі арганізаваны азнаямленчыя наведванні устаноў г. Гродна для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
Практыканты наведалі ДУА «Спецыяльны яслі-сад №5 г. Гродна», дзе прайшла гутарка з загадчыкам спецыяльным дашкольнай установай І.В. Цемяжэўскай. Студэнты пагутарылі з дзецьмі і спецыялістамі ўстановы, азнаёміліся з асаблівасцямі адукацыйнага асяроддзя дадзенай установы.
Таксама студэнты БДПУ імя Максіма Танка наведалі філіял кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы, які функцыянуе на базе Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Гродна, дзе пазнаёміліся з напрамкамі дзейнасці ЦКРНіР. Практыканты наведалі рэсурсны цэнтр «Метадычнае суправаджэнне працэсу навучання і выхавання дзяцей з аўтыстычеснымі парушэннямі ва ўмовах ўстановы адукацыі і сям'і», даведаліся пра асаблівасці адукацыйнага асяроддзя для розных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
У заключны дзень практыкі студэнты наведалі ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна », дзе змаглі пазнаёміцца з рэжымнымі момантамі установы дашкольнай адукацыі, а таксама пабывалі ў спецыяльных групах для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, спецыяльных групах для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.