У рамках марафону прайшоў першы конкурс: эксперты вызначылі лепшы блок інтэрната № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках 2015/2016 навучальнага года.
Журы дапусціла да ўдзелу 11 блок-пакояў, якія на працягу ўсяго навучальнага года па выніках праверкі санітарна-бытавой камісіі атрымлівалі толькі вышэйшыя адзнакі. Эксперты ацэньвалі чысціню, утульнасць, арыгінальнасць афармлення і стан месцаў агульнага карыстання.