Чатыры каманды студэнтаў інтэрната № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гульні «Sicret-City».
Удзельнікі прайшлі шматгадзінны квэст па горадзе, ужыўшы ўменні добрага арыентавання па мясцовасці і веданне славутасцяў Гродна. Купалаўцы атрымалі ад арганізатараў заданні, у рамках якіх неабходна было вызначыць, пра які гісторыка-культурны аб'ект ідзе гаворка, накіравацца да месца яго размяшчэння, зрабіць «сэлфі» і адправіць фота арганізатарам.
Па выніках гульні пераможцай стала каманда «Турысты - авантурысты», у склад якой увайшлі студэнткі 2 курса гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Алімарданава і Анастасія Завадская. «Мы выдатна правялі час, атрымалі масу эмоцый і шмат крутых фота», - распавялі пераможцы.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы, а пераможцы - дыплом і падарунак ад прафкама студэнтаў нашага ўніверсітэта.