Агляд-конкурс пакояў пад дэвізам «Хатняя ўтульнасць - адно са скарбаў свету» прайшоў у інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы.
Журы ацэньвала чысціню, утульнасць, арыгінальнасць афармлення пакояў і стан месцаў агульнага карыстання.
Так, лепшым быў прызнаны пакой № 525 у якой пражываюць студэнткі педагагічнага факультэта Галіна Вярэніч, Алеся Шлык і Аліна Селятыцкая. Дзяўчыны прапанавалі экспертам пабываць у «казарме» дзе рэжым дня праходзіць як у войску.
Другое месца заняў пакой № 505, якую на конкурсе прадставілі студэнтка педагагічнага факультэта Вераніка Кажанеўская і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяна Мікялевіч. Таксама другое месца прысудзілі пакою № 523: студэнткі педагагічнага факультэта Аксана Гарадзецкая, Анастасія Трафімчык і Анастасія Чырэц годна выступілі з цікавымі прыпеўкамі, песнямі і танцамі.
Трэцяе месца падзялілі тры пакоі. У № 506 студэнткі педагагічнага факультэта Віялета Лось, Юлія Лук'яненка, Надзея Макарэвіч і Анжаліка Русілевіч расказвалі пра сябе і сваім жыллё ў вершах. У № 514 студэнткі педагагічнага факультэта Маргарыта Бойка і Ірына Ганцэвіч прапанавалі журы паўдзельнічаць у конкурсах. А студэнткі педагагічнага факультэта Юлія Амелька, Анастасія Фурса, Ганна Грыгенча і Крысціна Вецель, якія пражываюць у пакоі № 410, зладзілі выпрабаванні для экспертаў.
Таксама былі вызначаны пераможцы ў намінацыях "Лепшая прэзентацыя» (пакоі № 505, № 514, № 523 і № 525), «Самы яркі, жыццярадасны» (пакой № 506), «Самы Гасцінны» (пакоі № 211 і № 410) і «Самы ўтульны» (№ 211 пакоя → і № 410).