Сярод студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы правялі «Фанетычны конкурс хуткамовак» на англійскай мове.
Турнір праводзіўся ў два этапы: на першым ўдзельнікі па памяці прамаўлялі хуткамоўкі, на другім - чыталі іх з ліста.
Падводзячы вынікі, журы ў складзе выкладчыкаў кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі адзначыла, што ўсе канкурсанткі прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства хуткамаўлення на замежнай мове.
Перамогу ў конкурсе атрымала студэнтка Анастасія Странкоўская. На другім месцы апынулася Наталля Мілевіч, на трэцім - Лізавета Панасік.
Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны граматамі, таксама ўдзельнікам уручылі прызы.
З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.