Традыцыйнае першынства па боўлінгу сярод студэнтаў-першакурснікаў інжынерна-будаўнічага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ў моладзевым цэнтры «Галактыка».
За перамогу ў турніры змагаліся шэсць каманд – «Пирожочки», «ГОСТ», «Строй бобрят», «Стройбалет», «4 ричеля и ферма» и «Телепузики», у склад якіх увайшлі як дзяўчаты, так і юнакі.
Па выніках спаборніцтваў максімальную колькасць ачкоў набрала каманда «4 ричеля и ферма» (548 балаў). Следам у выніковым пратаколе размясцілася каманда «Строй бобрят» (479 балаў). Замкнула тройку лідараў каманда «ГОСТ» (442 очка).
З усімі навінамі інжынерна-будаўнічага факультэта можна азнаёміцца тут.