У сярэдняй школе № 38 г. Гродна сабраліся ўдзельнікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Усе разам» - дзеці з цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дапаможных школ-інтэрнатаў Гродзенскай вобласці.
Для рабят былі арганізаваны розныя спартыўныя спаборніцтвы, прайсці якія ім дапамагалі студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры, намеснік дэкана факультэта па вучэбнай рабоце Валерый Канстанцінавіч Сухецкі і старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Віталь Зянонавіч Побаль.
Купалаўцы разам з дзецьмі збіралі ў кашы «ўраджай», забівалі мячы ў вароты, «лавілі» рыбак і выконвалі няпростыя заданні іншых спартыўных конкурсаў. Так ўдзельнікі змаглі паказаць адзін аднаму свае ўменні і рухальныя навыкі, а галоўнае - весела правялі час.
Рэспубліканскі конкурс «Усе разам» накіраваны на стымуляцыю рухальнай актыўнасці дзяцей, развіццё і ўдасканаленне фізічных і рухальных якасцей рабят, а таксама на фарміраванне талерантнага стаўлення грамадства да асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.
З усімі навінамі факультэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.