Больш за 280 навукоўцаў з 16 краін свету сабраліся ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А.Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сахараўскія чытанні 2016 года: экалагічныя праблемы XXI стагоддзя».
Прадстаўніца нашага ўніверсітэта - загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі Наталля Зігмундаўна Башун - выступіла на секцыі «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця», дзе распавяла сваім калегам пра міждысцыплінарны падыход ў выкладанні дысцыплін фізіялагічнага кірункі як сродку гуманізацыі і фарміравання асноў здаровага ладу жыцця.
Акрамя таго, падчас канферэнцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні сучаснай экалогіі: сацыяльна-экалагічныя праблемы сучаснасці; медыцынская экалогія; эпідэміялагічная і гігіенічная ацэнка асяроддзя пражывання чалавека; энергазберажэнне і энергетычны менеджмент; інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў экалогіі і ахове здароўя.
З усімі навінамі факультэта біялогіі і экалогіі можна азнаёміцца тут.