Экскурсію на фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі выкладчыкі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, каб дапамагчы замежным слухачам вызначыцца з выбарам будучых спецыяльнасцяў.
Дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Яўгеньевіч Герман, вітаючы замежнікаў, расказаў ім пра спецыяльнасці, па якіх праходзіць навучанне на факультэце. Таксама казаў і пра насычанае студэнцкае жыцця факультэта, перспектывах вучобы ў купалаўскім універсітэце, а затым адказаў на пытанні дзяцей.
Затым замежныя слухачы наведалі навукова-даследчыя лабараторыі, дзе ўбачылі найноўшае абсталяванне і пачулі аб навуковых даследаваннях, якія ажыццяўляюцца на факультэце.
Таксама падчас экскурсіі замежнікі сустрэліся з намеснікам дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта па вучэбнай рабоце Вікенціем Вікенцьевічам Таркоўскім, намеснікам дэкана па навуковай рабоце Інай Рыгораўнай Мацевіч і дацэнтам кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Барысам Аліевічам Ассановічам.
З усімі навінамі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі можна азнаёміцца тут.