У першынстве па бегу на 500 м на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел 70 курсантаў.
Лепшым на спаборніцтвах прызнаны курсант 4 курса Валерый Рыбак з вынікам 1 хвіліна 14,48 секунды. Варта адзначыць, што ў мінулым годзе хлопец усталяваў рэкорд факультэта, прабегшы дыстанцыю за 1 хвіліну 13,9 секунды.
Другое месца падзялілі малодшыя сяржанты 1 курса агдан Макарэвіч і Аляксандр Сушчк, якія паказалі аднолькавы вынік - 1 хвіліна 22 секунды.
Трэцяе месца ў курсанта 1 курса Дзмітрыя Касцюшка з вынікам 1 хвіліна 23 секунды.
З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.