Канферэнцыя, прысвечаная адукацыі ў полікультурным грамадстве, праходзіла ва Універсітэце ў Беластоку ў канцы мая.
Доктар педагагічных навук, прафесар Віктар Пятровіч Таранцей выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам «Заканамернасці трансляцыі беларускай культуры паміж пакаленнямі ў Рэспубліцы Беларусь (на прыкладзе навучэнскай моладзі)», а таксама кіраваў працай секцыі.
У рамках работы канферэнцыі абмяркоўваліся вострыя пытанні змены стратэгіі і тактыкі міжкультурнай адукацыі ў трансфармуючых еўрапейскіх рэаліях: праблемы бежанцаў, міжэтнічныя і міжканфесійныя канфлікты.