Дзевяць студэнтаў фізіка-тэхнічнага факультэта паспяхова прайшлі чатырохдзённую стажыроўку на фізічным факультэце Універсітэта ў Беластоку.
У ходзе стажыроўкі студэнты выканалі набор лабараторных работ, прысвечаных аўтаматызацыі вымярэнняў ў фізічным эксперыменце. Хлопцы азнаёміліся з прынцыпамі працы сучасных камп'ютарызаваных установак і выканалі эксперыментальныя даследаванні на тэмы «Вызначэнне хуткасці гуку ў паветры», «Распаўсюд ультрагуку ў розных асяроддзях (паветра, вада, цвёрдае цела)», «Ваганні ў электрычных контурах RC і RLC», «Праверка закона Малюса», «Вымярэнне частаты пульсу і актыўнасці сэрца метадам ЭКГ» і інш. Акрамя таго, студэнты пазнаёміліся з навуковымі лабараторыямі фізічнага факультэта, наведалі музей прыроды Інстытута біялогіі, палац Браніцкіх.
З усімі навінамі фізіка-тэхнічнага факультэта можна азнаёміцца тут.