Фестываль, накіраваны на паглыбленае вывучэнне замежнымі студэнтамі рускай мовы і беларускай культуры, прайшоў у г. Мінск.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Ірына Мікалаеўна Кавінкіна, Ганна Уладзіміраўна Крофта і Пётр Лявонавіч Навіцкі.
Праграма фестывалю ўключала мноства мерапрыемстваў з удзелам выкладчыкаў: навукова-метадычны семінар «Актуальныя праблемы арганізацыі навучальнага працэсу і навучання замежных грамадзян у вышэйшых навучальных установах», міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Тэорыя і практыка выкладання рускай мовы як замежнай: дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця», выставу навуковых прац выкладчыкаў РКІ, выставу творчых работ студэнтаў-замежнікаў, алімпіяду па рускай мове.
З усімі навінамі педагагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.