Навучэнка Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Алена Курлова была ўдастоена ўзнагароды Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру за выдатную вучобу і ўдзел у грамадскім жыцці каледжа.
Урачыстае ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі адбылося ў канцы мая ў музеі ДУА «Сярэдняя школа № 3 імя В.М. Усава г. Гродна ».
Стыпендыяй Беларускага фонду міру ўзнагароджваюцца лепшыя навучэнцы школ, ліцэяў, каледжаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, удзельнікі навуковых канферэнцый і конкурсаў, патрыятычных рухаў, пераможцы алімпіяд.
З усімі навінамі Тэхналагічнага каледжа можна азнаёміцца тут.