На кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта ў рамках дысцыпліны «Методыка выкладання рускай мовы як замежнай» прайшоў конкурс метадычных распрацовак сярод студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы».
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу месяца рыхтавалі метадычныя распрацоўкі па працы з мастацкім тэкстам, апрабавалі іх у сваіх групах. Па выніках конкурсу першае месца прысуджана распрацоўцы Алены Галась, другое - Людмілы Фіясь. Трэцяе месца заняла метадычная распрацоўка Айбалек Гурбанавай.
Па словах арганізатараў, конкурс мае практыкаарыентаваны характар, так як дапамагае дзецям падрыхтавацца да працы ў школе.
З усімі навінамі філалагічнага факультэта можна азнаёміцца тут.