Чарговы турысцкі злёт ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў у канцы мая ў раёне вёскі Нямнова на Аўгустоўскім канале. Мерапрыемства, удзел у якім прынялі 9 каманд, было арганізавана пры падтрымцы ПА ГА БРСМ .
Упершыню ўдзельнікамі злёту сталі не толькі каманды факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, але і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Турыстыы дэманстравалі свае ўменні ў спартыўных спаборніцтвах па водным, веласіпедным і пешаходным турызме, пераадольвалі дыстанцыі ў спаборніцтве па спартыўным арыентаванні, удзельнічалі ў конкурсах «Сумо», «Апошні герой» і многіх іншых.
У агульным заліку ўпэўненую перамогу атрымала каманда факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы, у якую ўвайшлі студэнты Андрэй Ермашкевіч, Бажэна Леўчык, Яўгеній Косач, Максім Коўган, Дзяніс Лесько, Андрэй Бекіш, Яўгеній Вярбіцкі, Юлія Касьян і магістрант Кацярына Аверук.