Выстава «Мадэль і вобраз», падрыхтаваная выпускнікамі фотакурсаў пры кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы, адкрылася 13 чэрвеня ў галерэі «UNIVERSUM».
11 выпускнікоў фотакурсаў прадставілі на выставе свае працы. Тэма экспазіцыі - "Мадэль і вобраз". Фатографы паспрабавалі раскрыць унутраны свет сваіх мадэляў у арыгінальных партрэтных здымках.
Майстэрству мастацкай фатаграфіі навучалі выкладчыкі факультэта мастацтваў і дызайну, арганізатары курсаў Юлія Міхайлаўна Бараноўская, а таксама загадчык кафедры дызайну, дацэнт Антон Антонавіч Ляшчынскі, дацэнт кафедры дызайну Марыя Пятроўна Чайко, выкладчык кафедры дызайну Алена Сяргееўна Васілевіч і лабарант вучэбнай лабараторыі фатаграфіі кафедры дызайну Наталля Сяргееўна Шыла.
З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца тут.