Навучэнцы 1 курса Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Дні здароўя «Турыстычная паласа».
Студэнты ўсталёўвалі намёты, укладвалі заплечнікі, праходзілі паласу перашкод, пераносілі пацярпелага, арыентаваліся па компасе і многае іншае. Невялікую складанасць выклікалі эстафета «Пастка» і арыентаванне па компасе. Сапраўднымі турыстамі апынулася каманда 1 "А" групы, якая заняла першае месца.
З усімі навінамі Ваўкавыскага каледжа можна азнаёміцц тут.