Другі раз студэнты спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)» прынялі ўдзел у Алімпіядзе па «Аналітычнай эканоміцы і эканаметрыцы», якая праводзілася ў рамках II Еўразійскага навукова-практычнага студэнцкага форуму.
У гэтым годзе факультэт эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы прадставіла каманда «Тэарэтыкі» ў складзе Яўгенія Дударэвіча, Вольгі Кулевіч, Анастасіі Белестра і Юліі Коўзусь. Падрыхтоўкай каманды займаліся загадчык кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм В.Б. Цэхан і старшы выкладчык кафедры М.В. Грынь.
Алімпіяда праходзіла ў два туры. У першым туры (завочным) камандам трэба было выканаць 2 заданні: аптымізаваць вытворчую дзейнасць арганізацыі, а таксама пабудаваць прагноз эканамічнага росту да 2030 года для пяці краін ЕАЭС з выкарыстаннем эканаметрычных мадэляў. У другім туры алімпіяды (вочным) каманды павінны былі выканаць 5 заданняў за пэўны час.
Акрамя таго, у рамках форуму праводзіўся круглы стол выкладчыкаў і маладых навукоўцаў (кіраўнікоў каманд) па актуальных пытаннях інтэграцыі эканомік краін-удзельніц ЕАЭС да 2030 г. i інавацый у эканамічным развіцці ЕАЭС.
Па выніках двух тураў алімпіяды былі вызначаны пераможцы і прызёры ў асобных намінацыях. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Кулевіч была ўзнагароджана дыпломам пераможцы ў намінацыі «За актыўны ўдзел у праектнай сесіі».
ДАВЕДКА
Алімпіяда па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні - гэта інтэлектуальны конкурс, накіраваны на стымуляванне цікавасці студэнтаў да вывучэння эканамічных навук і інструментам матэматычнага аналізу эканамічных з'яў, фундаментальных эканоміка-матэматычных дысцыплінах, якія разам з макраэканомікай і мікраэканомікай складаюць базіс эканамічнай адукацыі. Алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, развіцця творчых здольнасцяў студэнтаў, папулярызацыі навуковых ведаў, умацавання сувязяў паміж эканамічным факультэтам БДУ і іншымі эканамічнымі факультэтамі вядучых ВНУ Беларусі і іншых дзяржаў.