Студэнты-гісторыкі завочнага аддзялення факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму разам з доктарам гістарычных навук, прафесарам кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін С.У. Марозавай наведалі з экскурсіяй старажытныя святыні нашага горада.
Адно з самых старажытных будынкаў на тэрыторыі Беларусі - Барысаглебская (Каложская) царква - заўсёды прыцягвала ўвагу турыстаў. Гэты помнік архітэктуры з'яўляецца часткай маршруту практычна любога экскурсавода. Менавіта тут і пабывалі студэнты-гісторыкі 3 курса завочнай формы навучання. Кожны змог дакрануцца да сцен старадаўняй святыні і паслухаць гісторыю ўзнікнення храма, а таксама знайсці старажытныя сымбалі на плінфы вонкавых сцен царквы. Студэнты азнаёміліся і з унутраным убраннем 800-гадовага помніка архітэктуры. Галоўнай яго асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць галаснікоў - гліняныя збаны накшталт амфар, якія надаюць храму унікальныя акустычныя ўласцівасці.
Падчас экскурсіі студэнты азнаёміліся з помнікам у выглядзе гіганцкага валуна, усталяваным у гонар гродзенскага палкаводца XIV стагоддзя Давыда Гарадзенскага, а таксама ўбачылі памятны знак у гонар перамогі ў Грунвальдскай бітве 1410 г.